Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 сакавіка 2022, 17:50

Мядзінскі: Кіеў упершыню паказаў гатоўнасць выконваць умовы для нармалізацыі адносін

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украіна 29 сакавіка ўпершыню зафіксавала сваю гатоўнасць выканаць найважнейшыя ўмовы, каб у будучым выбудаваць нармальныя адносіны з Расіяй. Аб гэтым заявіў памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі, які ўзначальвае расійскую дэлегацыю на перагаворах з украінскім бокам, паведамляе ТАСС.

"Учора ўкраінскі бок упершыню зафіксаваў, прычым у пісьмовым выглядзе, сваю гатоўнасць да выканання шэрага найважнейшых умоў для будаўніцтва ў будучым нармальных і, спадзяюся, добрасуседскіх адносін з Расіяй", - адзначыў ён.

У Стамбуле 29 сакавіка адбыліся вочныя перагаворы дэлегацый Масквы і Кіева. Па выніках сустрэчы Уладзімір Мядзінскі паведаміў, што РФ атрымала ад Украіны пісьмовыя прапановы па дагаворы паміж бакамі. Ён дадаў, што Масква пасля разгляду гэтых ініцыятыў агучыць сустрэчныя прапановы. Акрамя таго, адзначыў палітык, Масква робіць "два крокі насустрач" Кіеву і прапануе правесці сустрэчу прэзідэнтаў Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага раней, чым было запланавана, - адначасова з парафіраваннем мірнага дагавора на ўзроўні міністэрстваў замежных спраў. А расійскія ваенныя скароцяць актыўнасць на кіеўскім і чарнігаўскім напрамках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі