Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 красавіка 2022, 11:05

Міжнародныя арганізацыі заклікалі да тэрміновых мер для прадухілення голаду

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўніцтва Групы Сусветнага банка, Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) і Сусветнай харчовай праграмы (СХП) ААН заклікалі прыняць тэрміновыя меры для забеспячэння харчовай бяпекі ў свеце з-за сітуацыі ва Украіне. Аб гэтым гаворыцца ў іх сумеснай заяве, паведамляе ТАСС.

"Мы заклікаем міжнародную супольнасць тэрмінова падтрымаць слабаабароненыя краіны шляхам скаардынаваных дзеянняў, якія ўключаюць экстраннае забеспячэнне прадуктамі харчавання, фінансавую падтрымку, павелічэнне сельскагаспадарчай вытворчасці і адкрыты гандаль", - сказана ў тэксце.

Арганізацыі таксама заклікалі ўсе краіны пазбягаць абмежавальных мер, такіх як забарона на экспарт прадуктаў харчавання або ўгнаенняў. "Рост цэн на прадукты харчавання ўзмацняецца рэзкім павелічэннем кошту прыроднага газу, ключавога элемента для азотных угнаенняў. Рост цэн на ўгнаенні нараўне са значным скарачэннем сусветных паставак прывядзе да сур'ёзных наступстваў для вытворчасці прадуктаў харчавання ў большасці краін", - адзначаецца ў заяве.

Паводле ацэнак Сусветнага банка, кожны працэнтны пункт росту цэн на прадукты харчавання будзе павялічваць на 10 млн колькасць людзей, якія знаходзяцца за мяжой крайняй беднасці. "Рост цэн на прадукты харчавання і перабоі з пастаўкамі могуць узмацніць сацыяльную напружанасць у многіх пацярпелых краінах, асабліва тых, дзе ўжо няўстойлівая сітуацыя", - адзначылі міжнародныя арганізацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі