Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 сакавіка 2020, 18:55

Міжнародны аэрапорт у Інданезіі закрылі з-за вывяржэння вулкана

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Інданезіі з-за вывяржэння вулкана Мерапі закрылі міжнародны аэрапорт у горадзе Сола, паведамляе газета The Guardian.

Вялікае воблака попелу, змешанага з пяском, пакрыла суседнія з Мерапі населеныя пункты. Недалёка ад вулкана знаходзіцца культурная сталіца Інданезіі Джак'якарта.

Надзвычайная сітуацыя ў Інданезіі не аб'яўлена, але міжнародны аэрапорт у горадзе Сола, што знаходзіцца за 40 км ад вулкана, часова закрыты.

Апошняе самае вялікае вывяржэнне вулкана Мерапі ў 2010 годзе прывяло да гібелі больш як 300 чалавек і вымушанай эвакуацыі 280 тыс. жыхароў. Пасля вывяржэння Мерапі ў 1930 годзе загінулі амаль 1,3 тыс. чалавек, а ў 1994 годзе - каля 60 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі