ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 24 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +5°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 жніўня 2021, 14:53

Міжнародная федэрацыя хакея аб'явіла дату старту продажаў білетаў на матчы ЧС-2022

Фота з архіва
Фота з архіва

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Продаж білетаў на чэмпіянат свету па хакеі, які адбудзецца вясной наступнага года ў Фінляндыі, пачнецца 2 верасня. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Федэрацыі хакея Беларусі са спасылкай на IIHF, паведамляе БЕЛТА.

Білеты на матчы ў Хельсінкі (група "А") паступяць у адкрыты продаж, а на гульні ў Тамперэ (група "В") продаж білетаў пачнецца з латарэі.

Адзначым, што ў групе "В" будуць выступаць гаспадары турніру - каманда Фінляндыі, а таксама зборныя ЗША, Чэхіі, Швецыі, Латвіі, Нарвегіі, Беларусі і Вялікабрытаніі.

У паралельнай групе згуляюць хакеісты Канады, Расіі, Германіі, Швейцарыі, Славакіі, Казахстана, Даніі і Італіі.

Першапачаткова білеты будуць прадавацца на ўвесь гульнявы дзень. Цэны ў Хельсінкі стартуюць з 15 еўра (10 - за дзіцячы, ад 5 да 12 гадоў), а ў Тамперэ - з 23 (стаячыя месцы) і 13 еўра (дзіцячы). У дні з удзелам зборнай Беларусі давядзецца патраціць не менш за 44 (дарослы білет) і 30 еўра (дзіцячы).

Самыя танныя білеты на абодва паўфіналы будуць каштаваць 255 еўра, а на фінал і матч за трэцяе месца - 305 еўра.

Плануецца, што ў канцы кастрычніка білеты на гульнявы дзень у Тамперэ таксама паступяць у адкрыты продаж пасля завяршэння латарэі. У лютым 2022 года стартуе продаж білетаў ужо на асобныя матчы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі