Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 жніўня 2022, 14:46

Місія МАГАТЭ прыбудзе на Запарожскую АЭС 31 жніўня

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты МАГАТЭ прыбудуць на атамную станцыю ў Запарожскай вобласці 31 жніўня. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на амерыканскую газету The Wall Street Journal.

Паводле даных выдання, інспекцыйная група прабудзе на АЭС да 3 верасня.

Раней кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі паведаміў, што склад місіі арганізацыі, якая адправіцца на атамную станцыю, вызначаны. У сваю чаргу амерыканская газета The New York Times пісала, што ў склад групы ўвойдуць 14 экспертаў арганізацыі.

Таксама адзначалася, што місія МАГАТЭ мае намер вывучыць урон ад абстрэлаў атамнай станцыі, праверыць работу сістэм бяспекі АЭС.

Па выніку візіту МАГАТЭ павінна выпрацаваць рэкамендацыі па забеспячэнні бяспекі станцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі