ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 7 красавіка 2020
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 верасня 2016, 14:50

Мішэл Тэмер уступіў на пасаду прэзідэнта Бразіліі

Мішэл Тэмер
Мішэл Тэмер

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Працэс імпічменту Дзілмы Русеф завяршыўся зменай улады. На пасаду прэзідэнта Бразіліі афіцыйна ўступіў Мішэл Тэмер, паведамляюць інфармагенцтвы.

На гэтай пасадзе ён будзе да канца 2018 года, гэта значыць на перыяд паўнамоцтваў адхіленай спадарыні прэзідэнта. У названым годзе пройдуць новыя выбары кіраўніка дзяржавы.

Што датычыцца канчатковай адстаўкі Русеф, такое рашэнне было прынята большасцю галасоў сенатараў. У галасаванні прынялі ўдзел усе прадстаўнікі верхняй палаты парламента. Галасы размеркаваліся наступным чынам: за імпічмент Русеф выступіў 61 сенатар, супраць - 20.

Як меркавалася, у выпадку адстаўкі Русеф будзе пазбаўлена магчымасці працаваць у дзяржустановах, аднак такое права было за ёй захавана, што стала некаторай нечаканасцю для экспертаў і журналістаў.

Адхіленая спадарыня прэзідэнт, відаць, не гатова мірыцца з такім станам спраў. Перад прыхільнікамі яна выступіла з прамовай, у якой заклікала змагацца супраць яе адстаўкі.

У той жа час у Сан-Паўлу пачаліся сутыкненні паміж маніфестантамі, якія выступаюць супраць імпічменту, і паліцыяй. Праваахоўнікі прымяняюць слёзатачывы газ, а ў паліцэйскіх з боку прыхільнікаў Русеф ляцяць камяні і самаробныя бомбы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі