Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 кастрычніка 2021, 16:39

Мірзіёеў на выбарах прэзідэнта Узбекістана набраў 80,1 працэнта галасоў

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеючы прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў на выбарах кіраўніка дзяржавы набраў 80,1 працэнта галасоў. Яўка на выбарах прэзідэнта Узбекістана склала 80,8 працэнта. Аб гэтым сведчаць папярэдня даныя ЦВК, паведамляе ТАСС.

Прэзідэнцкія выбары прайшлі ва Узбекістане 24 кастрычніка. У іх прынялі ўдзел пяць кандыдатаў, уключаючы дзеючага кіраўніка рэспублікі Шаўката Мірзіёева, які перамог на папярэдніх - пазачарговых - выбарах у 2016 годзе з вялікім адрывам ад астатніх прэтэндэнтаў.

Права вылучаць кандыдатаў у прэзідэнты ва Узбекістане маюць толькі палітычныя партыі, на сёння іх у рэспубліцы пяць. Старэйшая з іх - Народна-дэмакратычная партыя Узбекістана - вылучыла ў прэзідэнты намесніка старшыні свайго палітсавета Максуду Варысаву. Сацыял-дэмакратычная партыя "Адалат" ("Справядлівасць"), Дэмакратычная партыя "Мілій тыкланіш" ("Нацыянальнае адраджэнне") і Экалагічная партыя вылучылі сваіх лідараў Бахрама Абдухалімава, Алішэра Кадырава і Нарзулу Абламурадава. Самую шматлікую ў рэспубліцы Ліберальна-дэмакратычную партыю Узбекістана прадстаўляе Шаўкат Мірзіёеў.

За ходам выбараў сачылі амаль тысячу міжнародных наглядальнікаў ад СНД, Парламенцкай асамблеі СНД, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, АБСЕ, ЮНЕСКА і іншых, а таксама 268 прадстаўнікоў з 41 дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі