Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 чэрвеня 2019, 11:44

Мінны тральшчык ВМС Японіі сутыкнуўся з сухагрузам

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінны тральшчык ВМС Японіі сутыкнуўся з японскім сухагрузам у раёне порта Аноміці ва ўнутраным Японскім моры. Пацярпелых няма, тэхніка атрымала значныя пашкоджанні, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Kyodo.

Тральшчык не можа самастойна рухацца, яго буксіруюць на базу. Сухагруз застаўся на плаву і рухаецца ў порт Фукуяма ў прэфектуры Хірасіма.

Створаны аператыўны штаб па расследаванні інцыдэнту. Адзначаецца, што караблі сутыкнуліся пры добрай бачнасці і малым хваляванні мора.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі