Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 студзеня 2023, 10:14

Міністры юстыцыі G7 сустрэнуцца ў Токіа ў пачатку ліпеня

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністры юстыцыі краін Групы сямі (G7) у пачатку ліпеня ў Токіа правядуць сумесную сустрэчу. Аб гэтым паведамляецца ў Twitter Мінюста Японіі, перадае ТАСС.

Дакладная дата сустрэчы яшчэ не вызначана. Міністр юстыцыі Японіі Кэн Сайта на прэс-канферэнцыі ў Токіа адзначыў, што яго калегі, напэўна, будуць абмяркоўваць пытанні судовых сістэм і меры падтрымкі аднаўлення Украіны.

У гэтым годзе Японія старшынствуе ў G7 і ў маі плануе правесці яе саміт у Хірасіме. Выбар месца такога значнага мерапрыемства растлумачылі тым, што сустрэча ў горадзе, які перажыў у час Другой сусветнай вайны ядзерны ўдар, стане моцным сігналам свету на карысць адмовы ад ядзернай зброі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі