Фота з архіва
13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арменія не збіраецца выходзіць з Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі міністр эканомікі Арменіі Геворг Папаян, паведамляе ТАСС.
"Мы не хочам нічым замяняць ЕАЭС. Мы хочам быць незалежнымі, а незалежнасць азначае, што вы не залежыце ад адной краіны, а залежыце ад усіх і ўсе залежаць ад вас. Нам трэба стаць краінай, дзе калі з намі нешта здарыцца, нешта здарыцца і з эканомікамі іншых краін. І тады з намі нічога не здарыцца", - сказаў ён.
Папаян падкрэсліў, што Арменія павінна падтрымліваць, развіваць і павышаць узровень адносін з ЕАЭС, а таксама нарошчваць адносіны з іншымі структурамі.
9 студзеня ўрад Арменіі адобрыў праект рашэння аб пачатку працэсу ўступлення ў ЕС, цяпер яго абмяркуе парламент.-0-