
Фота ТАСС
13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу і кіраўнік Пентагона Лойд Осцін правялі тэлефонную размову, у час якой абмеркавалі сітуацыю ва Украіне, паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінабароны Расіі.
Як адзначылі ў расійскім ведамстве, размова адбылася па ініцыятыве амерыканскага боку.
Бакі разгледзелі актуальныя пытанні міжнароднай бяспекі, у тым ліку сітуацыю ва Украіне.
У час размовы Лойд Осцін заклікаў неадкладна спыніць агонь на тэрыторыі Украіны. Таксама ён адзначыў важнасць захавання каналаў сувязі.
Гэта першая размова міністраў абароны Расіі і Злучаных Штатаў з 18 лютага.-0-