Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 лістапада 2018, 11:20

Міністэрства аховы здароўя Расіі падтрымала ўвядзенне акцызу на салодкую газіроўку

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Салодкія газіраваныя напіткі ў Расіі могуць падаражэць прыкладна на 20 працэнтаў, піша расійская газета "Известия".

Экспертны савет пры ўрадзе РФ прапанаваў абкласці 20-працэнтным акцызам гэту прадукцыю. Аўтары ініцыятывы адзначаюць, што новаўвядзенне будзе садзейнічаць пераходу грамадзян на правільнае харчаванне. У Міністэрстве аховы здароўя прапанову падтрымалі. Пры гэтым адзначаецца, што канкрэтныя меры знаходзяцца на стадыі абмеркавання.

Прапанаваныя экспертным саветам меры рэкамендаваны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя як эфектыўныя пры барацьбе з неінфекцыйнымі захворваннямі.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя Расіі, у 2017 годзе расіян, якія церпяць ад залішняй вагі, стала больш на 6 працэнтаў (у параўнанні з 2016-м). Колькасць пацыентаў, якім афіцыйна паставілі дыягназ атлусценне, дасягнула 2 млн - 1,3 працэнта ад насельніцтва краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі