Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 сакавіка 2021, 15:04

Міністэрства аховы здароўя ФРГ: у Еўропе яшчэ недастаткова вакцын, каб спыніць трэцюю хвалю COVID-19

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр аховы здароўя ФРГ Енс Шпан заявіў, што ў Еўропе пакуль недастаткова вакцын, каб спыніць трэцюю хвалю каранавіруса, паведамляе выданне Redaktionsnetzwerk Deutschland.

Віцэ-прэзідэнт Інстытута імя Роберта Коха (RKI) Ларс Шаадэ адзначыў: узровень заражэння каранавірусам у Еўропе зноў расце экспаненцыяльна. "Цалкам магчыма, што пасля Вялікадня ў нас будзе такая ж сітуацыя, як на Каляды, з вялікай колькасцю заражаных і цяжкімі захворваннямі", - сказаў ён.

Эксперт у галіне аховы здароўя, эпідэміёлаг Карл Лаўтэрбах выказаўся за хутчэйшае ўзмацненне мер па барацьбе з каранавірусам і вяртанне да ізаляцыі. Паводле яго слоў, калі не знізіць колькасць новых выпадкаў заражэння, то праз некалькі тыдняў можна чакаць перагрузкі аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі.

Паводле даных ТАСС, на мінулым тыдні колькасць смярцей у Еўропе з пачатку пандэміі перавысіла 900 тыс. Кожны тыдзень больш за 20 тыс. чалавек у рэгіёне паміраюць з-за каранавіруса. Цяпер у ЕС адобраны чатыры вакцыны: распрацоўка кансорцыума BioNTech - Pfizer, прэпарат ад кампаніі Moderna, вакцына брытанска-шведскай кампаніі AstraZeneca і прэпарат Janssen - падраздзялення амерыканскай Johnson & Johnson. Расійская вакцына "Спадарожнік V" з 4 сакавіка праходзіць працэдуру паступовай экспертызы ў Еўрапейскім агенцтве па лекавых сродках, якое займаецца адабрэннем вакцын для выкарыстання на еўрапейскім рынку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі