Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 жніўня 2020, 13:33

Мінфін Латвіі з-за пандэміі прагназуе дэфіцыт бюджэту ў памеры 1 млрд еўра

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэфіцыт бюджэту Латвіі можа скласці ў гэтым годзе 1 млрд еўра. Такое меркаванне выказаў міністр фінансаў рэспублікі Яніс Рэйрс, паведамляе ТАСС.

"Дэфіцыт бюджэту можа быць каля мільярда еўра, або 9-10 працэнтаў падатковых паступленняў", - заявіў ён у эфіры тэлеканала TV 3. Паводле слоў Рэйрса, цяпер дэфіцыт бюджэту Латвіі складае каля 500 млн еўра.

Як нагадаў кіраўнік Мінфіна, паводле прагнозаў, што гучалі ў пачатку сакавіка, зніжэнне паступленняў у бюджэт з-за крызісу, выкліканага распаўсюджваннем каранавіруса, магло дасягнуць 1,5 млрд еўра. "Папярэднія даныя ў жніўні паказваюць, што, верагодна, гэтай максімальнай песімістычнай мяжы мы не дасягнём", - адзначыў міністр.

Паводле слоў Яніса Рэйрса, урад не мае намеру ўносіць змяненні ў бюджэт, паколькі цяперашні крызіс звязаны не са структурнымі праблемамі ў эканоміцы Латвіі або праблемамі дзяржкіравання, а з адсутнасцю знешняга попыту. "У класічнай сітуацыі нам давялося б праводзіць кансалідацыю, але мы гэтага рабіць не будзем і дапусцім дэфіцыт бюджэту", - заявіў Яніс Рэйрс.

Першы выпадак заражэння COVID-19 у Латвіі быў зафіксаваны 2 сакавіка. Усяго з пачатку пандэміі ў рэспубліцы выяўлены 1293 інфіцыраваныя, 1078 хворых выздаравелі, 32 памерлі. У сярэдзіне сакавіка ўрад аб'явіў рэжым надзвычайнага становішча да 14 красавіка, затым прадоўжыў яго да 12 мая, а затым - да 9 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі