ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 студзеня 2023, 15:27

Мінабароны Сербіі: грамадзянам краіны забаронена ўдзельнічаць у канфлікце ва Украіне

Фота Unsplash
Фота Unsplash

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадзянам Сербіі забаронена ўдзельнічаць у баявых дзеяннях ва Украіне, парушальнікаў чакае адказнасць перад законам. Аб гэтым заявіў кіраўнік Мінабароны краіны Мілаш Вучавіч, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, сербскія спецслужбы сочаць за інфармацыяй аб удзеле грамадзян краіны ва ўкраінскім канфлікце. Вучавіч нагадў, што заканадаўства Сербіі забараняе ўдзел грамадзян краіны ў ваенных канфліктах на тэрыторыі іншых дзяржаў. Парушальнікі павінны быць гатовы панесці адказнасць у адпаведнасці з законам.

Вучавіч таксама выказаў надзею, што канфлікт ва Украіне вырашыцца. "А храбрых людзей мы заўсёды чакаем у арміі Сербіі і МУС Сербіі", - дадаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі