ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 мая 2023, 11:58

Мінабароны РФ: ЗША распрацоўваюць ва Украіне біялагічную зброю

Фота з архіва
Фота з архіва

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства абароны Расіі атрымала зноў даказы таго, што Вашынгтон займаецца распрацоўкай біялагічнай зброі ва Украіне. Аб гэтым паведаміў начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў, інфармуе РІА Навіны.

Ён звярнуў увагу на той факт, што за ўсю гісторыю назіранняў на тэрыторыі ЗША не было зарэгістравана ўспышак небяспечных захворванняў, якія маглі б уяўляць сур'ёзную пагрозу для харчовай бяспекі. Для прыкладу Кірылаў назваў такія вірусныя захворванні, як афрыканская чума свіней і яшчур. Пры гэтым ён нагадаў, што з 2003 года ў Злучаных Штатах былі адзінкавыя ўспышкі птушынага грыпу і адзін выпадак перадачы гэтага віруса ад птушкі да чалавека.

Паводле яго слоў, Мінабароны ЗША актыўна вывучае інфармацыю аб эканамічна значных інфекцыях за межамі краіны ў біялагічных лабараторыях, якія знаходзяцца ўздоўж граніц геапалітычных праціўнікаў. Гэта яшчэ раз пацвярджае, паводле слоў Кірылава, што амерыканскі ўрад ажыццяўляе распрацоўку кампанентаў біялагічнай зброі па-за нацыянальнай юрысдыкцыяй, на тэрыторыі Украіны.

Кірылаў нагадаў, што ў кастрычніку мінулага года Вашынгтон абнародаваў Нацыянальную стратэгію па процідзеянні біялагічным пагрозам. Гэта стратэгія дасць магчымасць амерыканцам "стварыць падкантрольную ЗША архітэктуру папярэджання, рэагавання і нейтралізацыі біяпагроз у сваіх нацыянальных інтарэсах", адзначыў Кірылаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі