Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 сакавіка 2022, 15:42

Мінабароны РФ скароціць баявыя дзеянні на кіеўскім і чарнігаўскім напрамках

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства абароны Расіі вырашыла кардынальна скараціць баявыя дзеянні на кіеўскім і чарнігаўскім напрамках. Аб гэтым заявіў намеснік міністра абароны РФ Аляксандр Фамін, паведамляюць РІА Навіны.

"У сувязі з тым, што перагаворы па падрыхтоўцы дагавора аб нейтралітэце і бяз'ядзерным статусе Украіны, а таксама аб прадастаўленні Украіне гарантый бяспекі пераходзяць у практычную плоскасць, з улікам абмеркаваных у ходзе сённяшняй сустрэчы прынцыпаў Міністэрствам абароны РФ у мэтах павышэння ўзаемнага даверу і стварэння неабходных умоў для далейшага вядзення перагавораў і дасягнення канечнай мэты ўзгаднення падпісання вышэйназванага дагавора прынята рашэнне кардынальна, у разы, скараціць ваенную актыўнасць на кіеўскім і чарнігаўскім напрамках", - сказаў Аляксандр Фамін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі