
26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі прапанавала ўвесці дапаўненне ў закон "Аб унутраных марскіх водах, тэрытарыяльным моры і прылеглай зоне Расійскай Федэрацыі" для кантролю і абмежавання праходу замежных ваенных і дзяржаўных караблёў па Паўночным марскім шляху (ПМШ), паведамляе ТАСС.
На аснове дапаўнення караблям для ўваходжання ў акваторыю без заходу ў парты або ваенна-марскія базы неабходна будзе атрымліваць дазвол, запыт на які павінен быць адпраўлены не пазней чым за 90 дзён.
Урадавая камісія адобрыла ўнясенне змяненняў, прапанаваных Міністэрствам абароны Расіі.
Цяпер у РФ правілы суднаходства ў акваторыі ПМШ дзейнічаюць толькі на камерцыйныя караблі і не распаўсюджваюцца на ваенныя і іншыя некамерцыйныя замежныя судны, якія маюць суверэнны імунітэт.-0-