
23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ходзе контртэрарыстычнай аперацыі больш за 70 украінскіх дыверсантаў, якія прарваліся на тэрыторыю Белгародскай вобласці, знішчаны. Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік расійскага абароннага ведамства генерал-лейтэнант Ігар Канашэнкаў, піша ТАСС.
Ударамі авіяцыі, артылерыі і дзеяннямі расійскіх падраздзяленняў нацыяналістычныя фарміраванні былі заблакіраваны і разгромлены. Знішчана больш за 70 тэрарыстаў, 4 баявыя бронемашыны і 5 пікапаў.
Украінская ДРГ 22 мая зайшла на тэрыторыю Грайваранскай акругі Белгародскай вобласці. У той жа дзень на тэрыторыі рэгіёна быў уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Аб сітуацыі быў праінфармаваны прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Паводле даных губернатара Белгародскай вобласці Вячаслава Гладкова, у выніку дзеянняў дыверсантаў пацярпелі 12 грамадзян, таксама пры эвакуацыі памерла пенсіянерка. Работа па ліквідацыі дыверсантаў вялася расійскімі ваеннымі, пагранічнікамі, супрацоўнікамі Расгвардыі і ФСБ.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль занепакоены ўварваннем украінскай ДРГ у Белгародскую вобласць. Паводле яго слоў, мэтай гэтай дыверсіі стала жаданне "адцягнуць увагу ад бахмуцкага напрамку, мінімізаваць палітычны эфект ад страты ўкраінскім бокам Арцёмаўска".-0-