Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 сакавіка 2022, 15:00

Мінабароны Харватыі: беспілотнік, які ўпаў у Заграбе, нёс авіябомбу з 40 кг узрыўчаткі

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіябомба ў беспілотным лятальным апараце, які ўпаў у Заграбе, змяшчала 40 кг узрыўчаткі. Аб гэтым заявіў саветнік міністра абароны Харватыі генерал Жэлька Жыванавіч, паведамляе ТАСС.

У ноч на 11 сакавіка ў адным з раёнаў на ўскраіне Заграба ўпаў невядомы аб'ект, у далейшым ідэнтыфікаваны шэрагам мясцовых СМІ як беспілотнік Ту-141 "Стрыж" савецкай вытворчасці. У выніку інцыдэнту пацярпелых няма, аднак было пашкоджана некалькі аўтамабіляў.

"Мы ўчора адкапалі БПЛА і атрымалі новыя даныя, якія першапачаткова не былі вядомы. Знойдзены фрагменты авіябомбы", - паведаміў Жэлька Жыванавіч.

Вага авіябомбы складала 120 кг. "У гэтых 120 кг было 40 кг узрыўчаткі", - падкрэсліў Жэлька Жыванавіч.

Паводле яго слоў, бомба ўзарвалася пад зямлёй. "Варонка не такая вялікая з-за структуры глебы, у якую ўваткнуўся беспілотнік", - удакладніў саветнік кіраўніка Мінабароны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі