Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 жніўня 2022, 15:35

Мілер: кошт газу ў Еўропе можа перасягнуць $4 тыс. за тысячу кубаметраў

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На еўрапейскіх біржах кошт газу ў асенне-зімовы перыяд можа перасягнуць $4 тыс. за тысячу кубаметраў. Аб гэтым заявіў кіраўнік расійскага холдынга "Газпрам" Аляксей Мілер, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, сітуацыя з прыродным газам на біржах сёння нагадвае "цэнавае ралі". Кошт блакітнага паліва не раз перасягаў $3 тыс. за тысячу кубаметраў.

Мілер заявіў, што самыя кансерватыўныя прагнозы "Газпрама" сведчаць аб тым, што кошт газу на піку восенню і зімой можа перасягнуць $4 тыс. за тысячу кубаметраў. Калі абставіны не зменяцца, то гэтак і адбудзецца.

Кіраўнік "Газпрама" таксама адзначыў, што на рост кошту газу ў апошнія дні пачало ўплываць павелічэнне попыту на ЗПГ з боку азіяцкіх краін. "Азіяцкі сезонны фактар аказвае націск на цэнавы трэнд", - заявіў Мілер.

Ён таксама паведаміў, што запасаў газу ў Расіі хопіць на сто гадоў наперад, пры гэтым некаторыя радовішчы будуць працаваць і ў 2120 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі