Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 чэрвеня 2021, 19:58

Мікрааўтобус з грамадзянамі Украіны трапіў у смяротнае ДТЗ у Румыніі

14 чэрвеня, Кіеў /БЕЛТА -УКРІНФАРМ/. Два чалавекі загінулі і яшчэ двое шпіталізаваны ў цяжкім стане ў выніку ДТЗ з мікрааўтобусам на румынска-венгерскай граніцы.

Прадстаўнік МЗС Украіны Алег Нікаленка паведаміў, што ў мікрааўтобусе знаходзіліся 16 украінцаў і 1 грамадзянін Малдовы, якія накіроўваліся з Украіны ў Чэшскую Рэспубліку. ДТЗ адбылося на трасе Дэва-Нэдлак у Румыніі.

"Адзін украінец памёр на месцы, другая наша грамадзянка памерла ў бальніцы ад атрыманых траўмаў. Двое грамадзян Украіны шпіталізаваны ў цяжкім стане, ім аказваецца неабходная медыцынская дапамога. Стан астатніх пасажыраў здавальняючы, пагрозы іх жыццю няма", - адзначыў Алег Нікаленка.

Румынская паліцыя праводзіць расследаванне на месцы аварыі, вадзіцель мікрааўтобуса затрыманы і дае паказанні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі