ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 27 ліпеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 мая 2016, 17:22

Метро ў Лондане будзе працаваць кругласутачна

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зусім хутка жыхары Туманнага Альбіёна змогуць карыстацца паслугамі метрапалітэна круглыя суткі. Як паведамляе ТАСС, з 19 жніўня кругласутачна перавозіць пасажыраў будуць паязды на ветках Central і Victoria.

Крыху пазней, ужо восенню, і раніцай, і ноччу метро будзе працаваць на лініях Jubilee, Northern і Piccadilly. Як сказаў мэр Лондана Садзік Хан, такі графік работы метрапалітэна неабходны, каб рэалізаваць яго ўласныя планы па падтрымцы эканомікі брытанскай сталіцы ў начны час. Кіраўнік горада лічыць, што такая мера створыць больш рабочых месц, а ў лонданцаў з'явіцца больш магчымасцей.

Перавесці на 24-гадзінны рэжым работы лонданскую падземку ўлады планавалі яшчэ ў верасні мінулага года. Аднак нічога не атрымалася: машыністы не згадзіліся працаваць ноччу без значнага павышэння зарплаты. Такая недагаворанасць паміж сталічнымі ўладамі і работнікамі метро вылілася ў серыю забастовак, у выніку якіх гэты від грамадскага транспарту быў поўнасцю недаступны. Такое ў брытанскай сталіцы было ўпершыню за 13 гадоў. Пазней дамовіцца ўсё ж удалося: умовы машыністаў былі выкананы, і ўсе канфліктуючыя бакі засталіся задаволенымі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі