Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 верасня 2018, 19:03

Меркель: праблема з бежанцамі больш маштабная, чым фінансавы крызіс у еўразоне 10 гадоў таму

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцлер Германіі Ангела Меркель у час сённяшняга выступлення на генеральных дэбатах у бундэстагу 12 верасня заявіла, што міграцыйны крызіс - самы вялікі выклік для Еўропы, паведамляе тэлерадыёкампанія Deutsche Welle.

Ангела Меркель назвала праблему з наплывам бежанцаў яшчэ больш маштабнай, чым фінансавы крызіс у еўразоне дзесяць гадоў таму.

Кіраўнік германскага ўрада падкрэсліла, што міграцыйны крызіс мае вырашальнае значэнне для будучыні Еўрасаюза, аднак "вырашэння мы яшчэ не знайшлі". Разам з тым Ангела Меркель заклікала еўрапейскія краіны да сумесных дзеянняў, заявіўшы, што "калі Еўропа проста скажа: мы закрываем свае граніцы і нас не хвалюе, што адбываецца ў нашых суседзяў, тады нічога не атрымаецца".

Каменціруючы нядаўнія падзеі ў нямецкіх гарадах, дзе загінулі двое немцаў, канцлер адзначыла, што нават абурэнне ў сувязі з гэтым не можа апраўдаць "дэманстрацыі з бесчалавечнымі лозунгамі". Цкаванне мігрантаў і нацысцкія слоганы нельга ні дараваць, ні растлумачыць, заявіла Ангела Меркель.

Ва ўсходнегерманскім горадзе Кётэн 9 верасня 22-гадовы немец памёр пасля бойкі з выхадцамі з Афганістана, якія прыбылі ў ФРГ у якасці бежанцаў. Пасля медыцынскай экспертызы стала вядома, што смерць наступіла з-за "вострага інфаркту, які не быў прамым вынікам атрыманых цялесных пашкоджанняў". За два тыдні да гэтага ў горадзе Хемніц у бойцы быў забіты 35-гадовы мужчына. Паліцыя затрымала двух падазроных, якія прасілі ў Германіі статус бежанца. Абедзве падзеі выклікалі шырокі рэзананс у СМІ і прывялі да масавых дэманстрацый як правых радыкалаў, так і проста праціўнікаў міграцыйнай палітыкі Берліна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі