Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 лютага 2019, 12:07

Меркель: канфлікт на ўсходзе Украіны пакуль далёкі ад вырашэння

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцлер Германіі Ангела Меркель, выступаючы 16 лютага на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, заклікала прадаўжаць работу па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, паведамляе ТАСС.

Ангела Меркель адзначыла, што крызіс на ўсходзе Украіны пакуль далёкі ад вырашэння. "Трэба сказаць, што ад вырашэння мы далёкія, мы павінны абавязкова прадаўжаць работу", - падкрэсліла канцлер, нагадаўшы, што ўрэгуляванне сітуацыі ажыццяўляецца ў рамках мінскіх дамоўленасцей.

Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы адкрылася 15 лютага. 54-ы па ліку міжнародны форум сабраў больш як 500 удзельнікаў, сярод якіх вядомыя палітычныя дзеячы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый. Сярод пацверджаных гасцей - вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні, генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард і галоўны выканаўчы дырэктар Сусветнага банка Крысталіна Георгіева, генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер. Галоўныя тэмы форуму - самавызначэнне Еўрапейскага саюза, трансатлантычнае супрацоўніцтва, а таксама магчымыя наступствы новай эры канкурэнцыі вялікіх дзяржаў. Эксперты таксама абмяркуюць будучыню кантролю над узбраеннямі і супрацоўніцтва ў галіне абароны, наступствы змянення клімату або тэхналагічныя інавацыі.

Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы - адзін з самых аўтарытэтных форумаў у свеце па пытаннях палітыкі бяспекі і супрацоўніцтва ў ваеннай сферы. У 2018 годзе сустрэча Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі ўпершыню прайшла ў сталіцы Беларусі. Яе ўдзельнікамі сталі кіраўнікі дзяржаў, вядомыя палітычныя дзеячы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, кіраўнікі спецслужбаў і эксперты па пытаннях бяспекі. Быў адзначаны ўклад Беларусі ва ўмацаванне стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне і роля Мінска ва ўрэгуляванні сусветных канфліктаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі