ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 31 сакавіка 2023
Мінск +2°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 чэрвеня 2022, 10:26

Меркаванне: глабальнае пацяпленне дасць магчымасць Расіі асвоіць тэрыторыю тундры

Фота ТАСС
Фота ТАСС

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Глабальнае пацяпленне дасць магчымасць асвоіць тэрыторыю тундры і пасадзейнічае развіццю сельскай гаспадаркі. Такі пункт гледжання ў рамках праекта "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў палітолаг Юрый Шаўцоў.

"Ёсць розныя метады кіравання кліматам. Глабальнае пацяпленне ў Расіі прыводзіць да адтавання тундры. Гэта стварае перадумовы для развіцця сельскай гаспадаркі на вялікіх тэрыторыях. Ёсць тэхналогіі, якія даюць магчымасць разлічваць, што можна будзе адысці ад паўночнага завозу, гэта значыць асвоіць вялікую тэрыторыю Расіі, якая сёння пустая. Напрыклад, за Байкалам, уключаючы Якуцію, жыве 6-7 млн насельніцтва. Уявіце сабе, якія вялікія прасторы адкрываюцца для асваення чалавекам. У Дзяржаўнай думе абмяркоўвалі адну з праграм, якая можа стаць федэральнай. Там абмяркоўвалася адаптацыя эканомікі да ўмоў глабальнага пацяплення. Разглядаліся ў тым ліку і магчымасці для самадастатковай сельскай гаспадаркі там, дзе сёння яшчэ холадна. Уявіце, што Расія прыйдзе на сусветны рынак з такімі вялікімі асвоенымі тэрыторыямі", - сказаў Юрый Шаўцоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі