Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 сакавіка 2021, 09:56

Mercedes-Benz прыпыніў вытворчасць у Бразіліі з-за новай хвалі пандэміі

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Германскі аўтаканцэрн Mercedes-Benz прыпыняе вытворчасць у Бразіліі на фоне пагаршэння санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі з новым каранавірусам. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал Globo.

"Наш сумесны з прафсаюзам металургаў намер у тым, каб унесці ўклад у скарачэнне перамяшчэння людзей у гэты крытычны для краіны момант, пераадолець складанасці ў забеспячэнні запчасткамі і кампанентамі ланцуга паставак, а таксама выканаць рашэнне мясцовых улад аб пераносе святочных дзён", - цытуе тэлеканал заяву аўтаканцэрна.

Як удакладняецца, размова ідзе аб прыпыненні работы зборачных ліній заводаў у Сан-Бернарду-ду-Кампу ў штаце Сан-Паўлу і ў Жуіс-ды-Фора ў штаце Мінас-Жэрайс на перыяд з 26 сакавіка па 5 красавіка. Адміністрацыйны персанал Mercedes-Benz у Бразіліі прадоўжыць работу ў аддаленым рэжыме.

На мінулым тыдні іншы германскі аўтаканцэрн Volkswagen таксама аб'явіў аб часовым спыненні работы сваіх бразільскіх цэхаў на 12 дзён у сувязі з распаўсюджваннем эпідэміі COVID-19. Тады ж паведамлялася аб тым, што адпаведныя перагаворы прафсаюз металургаў вядзе таксама з кампаніямі Scania і Toyota.

Першы выпадак заражэння каранавірусам у Бразіліі быў пацверджаны 26 лютага мінулага года. 12 сакавіка гэтага года краіна зноў заняла другое месца пасля ЗША па колькасці інфіцыраваных, апярэдзіўшы па гэтым паказчыку Індыю. Па колькасці смяротных зыходаў Бразілія ўступае толькі Злучаным Штатам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі