Фота з архіва
3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая лэдзі ЗША Меланія Трамп правядзе ў Белым доме сустрэчу з прадстаўнікамі Расіі і Украіны. Аб гэтым паведамляецца на сайце Белага дома.
Першая лэдзі асабіста збярэ ў Белым доме прадстаўнікоў дзвюх краін 5 лістапада. У гэты дзень таксама Меланія Трамп выступіць з прамовай аб спыненні агню ў Алешках Херсонскай вобласці, якому яна пасадзейнічала.
Пры гэтым не ўдакладняецца, прадстаўнікі якога ўзроўню будуць прымаць удзел у гэтай сустрэчы.-0-