ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 19 кастрычніка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 мая 2020, 18:37

Медыкі паведамілі пра 32 пасажыраў, якія выжылі пры крушэнні самалёта ў Пакістане

Фота Сіньхуа - БЕЛТА
Фота Сіньхуа - БЕЛТА

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум 32 пасажыры з авіярэйса кампаніі "Пакістанскія міжнародныя авіялініі, які пацярпеў крушэнне непадалёку ад Карычы, дастаўлены ў бальніцу. Аб гэтым са спасылкай на медыкаў піша газета The Nation.

У прыватнасці, 15 чалавек шпіталізаваны ў Грамадзянскі шпіталь Карачы, яшчэ 9 мужчын і 8 жанчын накіраваны для аказання дапамогі ў шпіталь імя Джыны.

Самалёт Airbus A320 рабіў рэйс РК 8303 па маршруце Лахор - Карачы. Катастрофа адбылася за некалькі хвілін да прызямлення борта. Пры заходзе на пасадку пілоту паведамілі, што абедзве ўзлётна-пасадачныя паласы гатовы і ён можа прызямляцца. Аднак замест пасадкі пілот зрабіў некалькі кругоў, пасля чаго самалёт упаў на жылыя дамы ў густанаселеным раёне Карачы.

Папярэдняй прычынай катастрофы стала тэхнічная няспраўнасць. У адпаведнасці з апублікаваным спісам пасажыраў, на борце знаходзіўся 51 мужчына, 31 жанчына і 9 непаўналетніх дзяцей, а таксама 7 членаў экіпажа.

У выніку падзення было разбурана некалькі жылых пабудоў, з-пад абломкаў выратавалі каля 20 мясцовых жыхароў. На месцы катастрофы працуюць ратавальнікі і ваенныя.

Трагедыя адбылася напярэдадні заканчэння свяшчэннага месяца Рамадан, многія вернікі цяпер накіроўваюцца да сваіх родных і блізкіх для святкавання гэтай падзеі. Авіяпаведамленне ў Пакістане аднавілася каля тыдня таму пасля двухмесячнага прыпынення, звязанага з мерамі засцярогі з-за пандэміі каранавіруса.

Прэзідэнт Пакістана Арыф Алві выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў найхутчэйшага выздараўлення пацярпелым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі