
24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскія краіны ў наступным ацяпляльным сезоне рызыкуюць сутыкнуцца з новымі цяжкасцямі пры закупцы газу. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на кіраўніка Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА) Фаціха Біроля.
Паводле яго слоў, складанасці з закупкамі могуць быць выкліканы трыма фактарамі - адсутнасцю паставак прыроднага газу з Расіі, ростам попыту на блакітнае паліва з боку Кітая, а таксама недастатковым прапанаваннем газу на рынку. Калі зіма 2023/2024 будзе звычайнай, а не такой цёплай, як цяперашняя, Еўропа сутыкнецца з вылікам пры праходжанні ацяпляльнага перыяду.
Біроль адзначыў, што ўлады еўрапейскіх краін цяпер радуюцца цёплай зіме. "Але я баюся, што яны радуюцца вельмі моцна", - лічыць кіраўнік МЭА.
Ён звярнуў увагу, што ў 2022 годзе еўрапейскія краіны паспелі закупіць у Расіі 60 млрд кубаметраў газу. Гэта дазволіла папоўніць падземныя газавыя сховішчы і падрыхтавацца да зімы. Спрыяльным фактарам для Еўропы стала і тое, што Кітай у 2022 годзе знізіў імпарт газу і нафты. Аднак у бягучым годзе Кітай вяртаецца на рынак, а значыць, у Еўропы з'явіўся значны канкурэнт у плане закупак энергарэсурсаў.-0-