Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 ліпеня 2021, 16:09

МДУ перастаў дапускаць да работы супрацоўнікаў, якія не прайшлі вакцынацыю ад COVID

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўнікаў Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В.Ламаносава, якія не прайшлі вакцынацыю ад каранавіруса, не маюць медадводу і не хварэлі на кавід, перасталі дапускаць на рабочыя месцы. Выключэнне складаюць работнікі, якія прышчапіліся першым кампанентам вакцыны, паведамляе ТАСС са спасылкай на сайт ВНУ.

"Для таго каб спыніць пандэмію, мэрам Масквы і галоўным дзяржаўным санітарным урачом прыняты рашэнні па вакцынацыі супрацоўнікаў арганізацый і ўстаноў. Каб забяспечыць бяспеку студэнтаў і супрацоўнікаў Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, штабам МДУ па каардынацыі правядзення проціэпідэміялагічных мерапрыемстваў прынята рашэнне з 5 ліпеня 2021 года спыніць прысутнасць на працоўных месцах супрацоўнікаў, якія не прайшлі вакцынацыю. Гэта ж датычыцца супрацоўнікаў, якія не хварэлі і не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў да вакцынацыі", - гаворыцца ў паведамленні.

У той жа час дапускаецца прысутнасць на рабочых месцах супрацоўнікаў, прышчэпленых першым кампанентам вакцыны (у выпадку вакцынацыі па двухкампанентнай схеме), адзначылі ў ВНУ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі