Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 студзеня 2022, 11:53

Мацвіенка: краіны СНД будуць абараняць бяспеку і суверэнітэт сваіх партнёраў

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны СНД гатовы стаць на абарону бяспекі і суверэнітэту партнёраў у выпадку пагрозы звонку. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка, паведамляе ТАСС.

"Мне здаецца вельмі сімвалічным, што ўрачыстае пасяджэнне, прымеркаванае да юбілею асамблеі СНД, пройдзе менавіта ў Казахстане, у Алматы. Паколькі менавіта там 30 гадоў таму было падпісана пагадненне аб стварэнні Міжпарламенцкай асамблеі. На мой погляд, гэта як нельга лепш сведчыць аб непахіснасці адзінства нашых краін, аб тым, што дружба нашых народаў з году ў год становіцца мацнейшай. І калі раптам узнікне пагроза звонку, то мы непарушнай сцяной станем на абарону бяспекі і суверэнітэту нашых партнёраў", - сказала спікер Савета Федэрацыі.

Паводле слоў Валянціны Мацвіенка, у вясеннюю сесію сенатары прадоўжаць работу па ўмацаванні міжпарламенцкіх сувязей. У прыватнасці, запланавана правядзенне сёмага Міжпарламенцкага форуму "Таджыкістан - Расія" і дзявятага Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі.

"Нашы намаганні ў рамках міжпарламенцкіх кантактаў павінны быць сканцэнтраваны на ўмацаванні інстытутаў парламенцкай дыпламатыі, на пашырэнні аб'яднальнага пазітыўнага парадку дня, растлумачэнні рэальнай пазіцыі Расіі, у тым ліку і па пытаннях еўрапейскай і сусветнай бяспекі. І, вядома, трэба актыўна змагацца з тымі міфамі і фэйкамі, якія сёння распаўсюджваюцца аб нашай краіне", - дадала Валянціна Мацвіенка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі