Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 ліпеня 2019, 09:55

Мацнейшая за 180 гадоў паводка ў Іркуцкай вобласці

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 25 чэрвеня ў шасці раёнах Іркуцкай вобласці Расіі адбылося падтапленне ў 103 населеных пунктах, уведзены рэжым НС. Паводле апошніх даных, ахвярамі паводкі стаў 21 чалавек, у тым ліку дзіця, паведамляе ТАСС.

Прапаўшымі без вестак у выніку стыхіі лічацца 15 чалавек. Па стане на 4 ліпеня ў Іркуцкай вобласці ў 16 населеных пунктах заставаліся падтопленымі 2,7 тыс. жылых дамоў, у якіх пражываюць 6,4 тыс. чалавек. Урон ад паводкі сельскай гаспадарцы рэгіёна ацэньваецца ў памеры 300 млн расійскіх рублёў, дарогам - 800 млн расійскіх рублёў.

Паводле даных Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, гэта паводка стала мацнейшай у рэгіене за апошнія 180 гадоў.-0-

Фота Reuters

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі