Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 красавіка 2022, 20:02

Масква высылае супрацоўнікаў консульстваў краін Балтыі

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады РФ прынялі рашэнне аб закрыцці консульскіх устаноў краін Балтыі: Літвы, Латвіі і Эстоніі, а ўсіх супрацоўнікаў абавязалі пакінуць тэрыторыю краіны. Аб гэтым паведамляецца на сайце МЗС РФ.

Сёння паслы Латвіі і Эстоніі, часовая павераная ў справах Літвы былі выкліканы ў МЗС. Ім заяўлены рашучы пратэст у сувязі з закрыццём расійскіх генеральных консульстваў у Клайпедзе, Ліепаі, Даўгаўпілсе, Нарве і канцылярыі консульскага аддзела пасольства Расіі ў Эстоніі (г.Тарту).

Рашэнне адклікаць згоду на дзейнасць генеральных консульстваў краін Балтыі на тэрыторыі РФ звязана з аказаннем уладамі гэтых краін ваеннай дапамогі кіеўскаму рэжыму і садзейнічаннем у скрыванні злачынстваў супраць мірнага ўкраінскага насельніцтва, удакладняе ведамства.

МЗС прадпісала ўсім згаданым асобам пакінуць РФ у тыя ж тэрміны, якія прыбалтыйскія краіны адвялі для ад'езду супрацоўнікаў расійскіх консульскіх місій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі