Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 верасня 2020, 10:11

Маска зніжае верагоднасць заражэння інфекцыямі ў 1,8 раза - Расспажыўнагляд

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Верагоднасць заражэння рознымі рэспіраторнымі інфекцыямі пры нашэнні медыцынскай маскі зніжаецца ў 1,8 раза, а пры выкарыстанні пальчатак - у 1,3 раза, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Расспажыўнагляду.

"Цэнтральным навукова-даследчым інстытутам эпідэміялогіі Расспажыўнагляду ажыццёўлены праект "Маніторынг узбуджальнікаў ВРВІ, грыпу і COVID-19 у міжэпідэмічны перыяд". Па выніках устаноўлена, што сярод асоб, якія выкарыстоўвалі сродкі індывідуальнай аховы (СІА), колькасць інфіцыраваных рознымі ўзбуджальнікамі ВРВІ была значна меншая, чым сярод тых, хто СІА не выкарыстоўваў. Нашэнне медыцынскай маскі зніжала верагоднасць заражэння рознымі рэспіраторнымі інфекцыямі ў 1,8 раза, выкарыстанне пальчатак - у 1,3 раза", - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, пры наяўнасці кантакту з хворымі на вострыя рэспіраторныя захворванні нашэнне маскі таксама зніжала верагоднасць інфіцыравання ў 1,8 раза, а выкарыстанне пальчатак - у 2,7 раза.

У Расспажыўнаглядзе нагадалі, што маскі рэкамендуецца насіць пры наведванні месцаў з вялікай колькасцю людзей, у грамадскім транспарце, пры доглядзе хворых і стасунках з людзьмі з прыкметамі ВРВІ. Маска павінна шчыльна закрываць нос і рот, не пакідаючы зазораў. Выкарыстоўваць аднаразовую маску другі раз нельга, яе трэба ўтылізаваць у асобным пакеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі