
25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перабоі з падачай электраэнергіі сёння назіраюцца ва Узбекістане, Казахстане і Кыргызстане, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Паводле даных "Газеты.uz", у энергасістэме Узбекістана здарылася сур'ёзная аварыя, у выніку якой электрычнасць адключылася ў Ташкенце і некаторых іншых гарадах краіны. Жыхары сталіцы паведамляюць аб спадзе напору вады з-за адключэння помпаў. Мабільная сувязь пакуль прадаўжае працаваць.
Як паведамляе казахстанскі партал Zakon.kz, электрычнасці няма ў некаторых раёнах Алматы, Тараза, Шымкента і іншых рэгіёнах. У Алматы з-за праблем з электрычнасцю не працуюць святлафоры. У акімаце горада паведамілі, што адключэнне электрычнасці адбылося з-за таго, што знізілася напружанне ў сетцы. Пачаты работы па перападключэнні.
Перабоі з электраэнергіяй назіраюцца і ў Кыргызстане. Паводле апошніх даных, электрычнасць адсутнічае ў гарадах Баткен, Талас, Ош, Кемін, Такмак, Талас, Кара-Балта, а таксама ў Ісык-Кульскай вобласці.-0-