Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 мая 2021, 10:01

Малады чалавек, які ўчыніў стральбу ў казанскай школе, не быў на ўліку

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 19-гадовы малады чалавек, які ўчыніў 11 мая стральбу ў казанскай школе, раней не быў на ўліку паліцыі або сацыяльных службаў. Яго сям'я не лічылася праблемнай, паведаміла ТАСС упаўнаважаны па правах дзіцяці ў Татарстане Ірына Валынец.

"Ні на якім уліку ён не знаходзіўся нідзе - ні сям'я як праблемная, ні сам ён ні ў паліцыі, ні ў камісіі па справах непаўналетніх", - паведаміла Ірына Валынец.

Паводле яе слоў, сям'я маладога чалавека, які ўчыніў нападзенне, ніколі не трапляла ў зону бачнасці праваахоўных або сацыяльных службаў, скаргаў на іх не паступала. Ірына Валынец адзначыла: пакуль у ведамства не атрымалася выйсці на сувязь з бацькамі. "Зразумела адно, што сям'я ніякіх падазрэнняў не выклікала ні ў каго. Па месцы вучобы характарызуюць, што ён быў дастаткова ўраўнаважаным, ветлівым хлопчыкам, ахайным, гэта значыць звычайны студэнт", - дадала яна.

Паводле слоў омбудсмена, яна не мае звестак аб тым, што юнак быў нелюдзімым падлеткам.

"Інфармацыі аб тым, што ён з помсты ўчыніў гэта злачынства, для таго каб некага пакараць, дапусцім, напэўна, няслушная, таму што ён прыйшоў праз чатыры гады пасля заканчэння гэтай школы", - паведаміла Ірына Валынец. Пры гэтым, паводле яе слоў, на гэты момант прычына нападзення не ўстаноўлена.

Напярэдадні ў выніку страляніны ў гімназіі нумар 175 у Казані, паводле даных улад, загінулі дзевяць чалавек, у тым ліку сем дзяцей. Кіраўнік Татарстана Рустам Мініханаў заявіў, што стральбу ўчыніў 19-гадовы юнак, на яго афіцыйна зарэгістравана зброя. СК Расіі ўзбудзіў крымінальную справу па ч.2 арт.105 КК РФ (забойства дзвюх і больш асоб).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі