Сцяг Аўторак, 23 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 чэрвеня 2024, 10:30

Макрон заявіў аб гатоўнасці прадоўжыць дыялог з Уладзімірам Пуціным

Эмануэль Макрон. Фота АР
Эмануэль Макрон. Фота АР
25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што прадоўжыў бы дыялог з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым паведамляе РІА Навіны.

"Я веру ў сілу дыялогу, і я прадоўжыў бы дыялог з Уладзімірам Пуціным... У апошнія некалькі месяцаў (дыялогу. - Заўвага БЕЛТА) не было, але я не выключаю гэтага на тую ці іншую тэму, у тым ліку па пытанні атамных электрастанцый або аб нечым іншым. Але, гавару адкрыта, я лічу, што заўсёды важна прадаўжаць дыялог", - сказаў Эмануэль Макрон у эфіры падкасту Génération Do It Yourself.

Аднак прэзідэнт Францыі не растлумачыў, што ён мае на ўвазе, гаворачы аб атамнай электрастанцыі і іншых тэмах.

Раней Эмануэль Макрон адхіляў меркаванні аб ахаладжэнні адносін паміж ім і Уладзімірам Пуціным. У прыклад ён прыводзіў некалькі тэлефонных дыялогаў з расійскім лідарам у пачатку канфлікту ва Украіне.

У сваю чаргу, Уладзімір Пуцін гаварыў аб тым, што гатовы і ў далейшым узаемадзейнічаць з Францыяй, а з Эмануэлем Макронам былі добрыя рабочыя адносіны, але ён іх спыніў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі