19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Францыя ў рамках свайго старшынства ў ЕС прапануе рэформу Шэнгенскай зоны. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прадстаўляючы на сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу праграму французскага старшынства, паведамляе ТАСС.
"Французскае старшынства прапануе рэформу Шэнгенскай прасторы", - заявіў Эмануэль Макрон.
Ён растлумачыў, што неабходнасць рэфармавання Шэнгенскай зоны ў мэтах умацавання знешніх граніц ЕС звязана з абвастрэннем міграцыйнай праблемы.
"Нам трэба аднавіць кантроль над знешнімі граніцамі, - сказаў Эмануэль Макрон. - Гэта запатрабуе стварэння міждзяржаўных сіл хуткага рэагавання".
Ён выступіў за пабудову партнёрства з краінамі паходжання і транзіту мігрантаў, каб змагацца з крымінальнымі сеткамі і забяспечыць палітыку вяртання мігрантаў у іх краіны. "Мы павінны стварыць больш эфектыўную палітыку, але з захаваннем нашых прынцыпаў, каб змагацца з нелегальнай іміграцыяй", - заявіў французскі лідар.-0-