Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 кастрычніка 2021, 12:43

Магчымасці аб'яднання намаганняў Усходу і Захаду абмяркуюць на Еўразійскім форуме ў Вероне

27 кастрычніка, Верона /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Вядомых палітыкаў, бізнесменаў і грамадскіх дзеячаў з многіх краін Еўропы і Азіі збярэ на адной пляцоўцы 28-29 кастрычніка ў італьянскай Вероне XIV Еўразійскі эканамічны форум, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.

Удзельнікамі веронскага форуму стануць былы прэм'ер-міністр Італіі і экс-кіраўнік Еўракамісіі Рамана Продзі, экс-канцлер Германіі, які цяпер узначальвае савет дырэктараў кампаніі "Раснафта" Герхард Шродэр, былы кіраўнік урада Расіі, які з'яўляецца цяпер старшынёй савета дырэктараў "Газпрама" Віктар Зубкоў, член Калегіі (міністр) па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэй Сляпнёў, міністр замежных спраў Катара Мухамед Бен Абдэль Рахман Аль Тані, міністр нафты і прыроднага газу Індыі Хардзіп Пуры і іншыя палітыкі і прадстаўнікі органаў улады розных краін. Буйны бізнес прадставяць, у прыватнасці, галоўны выканаўчы дырэктар "Раснафты" Ігар Сечын, старшыня праўлення кампаніі "Новатэк" Леанід Міхельсон, старшыня папячыцельскага савета Сколкаўскага інстытута навукі і тэхналогій Віктар Вексельберг, галоўны выканаўчы дырэктар кампаніі BP Бернард Луні, старшы віцэ-прэзідэнт ExxonMobil Ніл Чапман, намеснік прэзідэнта Фонду Ротшыльда Паала Скароні.

"Мерапрыемства пройдзе ў вочным фармаце, толькі некалькі спікераў падключацца па відэасувязі", - удакладнілі арганізатары. Удзельнікі абмяркуюць шырокае кола практычных пытанняў і актуальных праблем у галіне эканомікі і фінансаў, аховы здароўя, экалогіі, энергетыкі і тэхналагічных інавацый на прасторы Вялікай Еўразіі, аб'яднаных у бягучым годзе глабальнай тэмай: "Еўразія на шляху да новага геапалітычнага і сацыяльна-эканамічнага парадку: пераход да новай эканомікі, арыентаванай на чалавека".

Работу форуму адкрые спецыяльная сесія "Структурныя змяненні ў эканоміцы і будучыня энергетыкі". Першы дзень дзелавой праграмы будзе прысвечаны абмеркаванню энергетычнага пераходу, эканомікі замкнёнага цыкла і зялёнай эканомікі. На другі дзень адбудуцца дыскусіі, прысвечаныя наступствам пандэміі для банкаў і фінансавага сектара, тэхналагічным інавацыям і лічбаваму пераходу, а таксама ролі фармацэўтычнай прамысловасці ў сучаснай эканоміцы і дэбатам аб пераадоленні нэаліберальнай мадэлі.

"Еўразійскі эканамічны форум падкрэслівае неабходнасць падпарадкаваць эканамічны рост патрэбам грамадства, дасягненню большай сацыяльнай роўнасці і такой мадэлі развіцця, якая ставіць чалавека ў цэнтр увагі, - адзначыў прэзідэнт асацыяцыі "Пазнаём Еўразію", старшыня савета дырэктараў АТ "Банк Інтэза", прафесар Антоніа Фаліка. - Неабходна пераадолець неаліберальную эканамічную мадэль, арыентавацца на эканоміку, якая ўлічвае абмежаваныя рэсурсы нашай планеты. Гэтыя апошнія два гады навучылі нас, што эканамічнае развіццё, сацыяльная і экалагічная стабільнасць павінны ісці поплеч. На працягу двух дзён у Вероне асобы, якія карыстаюцца вялікім міжнародным аўтарытэтам, будуць абмяркоўваць, як Усход і Захад могуць працаваць разам, каб пераадолець цяперашнюю геапалітычную і эканамічную сітуацыю".

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць некамерцыйная асацыяцыя "Пазнаём Еўразію", фонд "Раскангрэс", Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі