Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Мадура прапанаваў правесці датэрміновыя выбары ў парламент Венесуэлы

У свеце 21.05.2019 | 14:22
Нікалас Мадура. Фота   AFP
Нікалас Мадура. Фота AFP

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура звярнуўся да апазіцыі, якая кантралюе Нацыянальную асамблею (парламент), з прапановай правесці датэрміновыя выбары ў заканадаўчы орган для ўрэгулявання палітычнага крызісу ў краіне, паведамляе ТАСС.

"Сёння я раблю апазіцыі прапанову: давайце памераемся сіламі шляхам выбараў, - сказаў Нікалас Мадура на мітынгу, які трансліраваўся ў эфіры тэлеканала Venezolana de Television. - Давайце правядзём датэрміновыя выбары ў Нацыянальную асамблею, каб паглядзець, каго падтрымлівае народ".

Паводле слоў прэзідэнта Венесуэлы, правядзенне выбараў будзе дэмакратычным, мірным, канстытуцыйным шляхам вырашэння складанай палітычнай сітуацыі ў краіне.

У лютым Нікалас Мадура ўжо выступаў з ініцыятывай правесці датэрміновыя выбары ў парламент. Тады ён заявіў, што прапанова знаходзіцца на разглядзе Канстытуцыйнай асамблеі, якая была створана па ініцыятыве Нікаласа Мадуры без правядзення папярэдняга рэферэндуму. Чарговыя выбары ў парламент Венесуэлы павінны прайсці ў 2020 годзе.

Палітычная сітуацыя ў краіне абвастрылася пасля таго, як 23 студзеня лідар апазіцыі Хуан Гуайдо аб'явіў сябе выконваючым абавязкі прэзідэнта. Часовым кіраўніком дзяржавы яго прызналі ЗША, да іх далучыліся краіны Групы Лімы (за выключэннем Мексікі), Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў і шэраг еўрапейскіх краін. Мадура назваў падзеі спробай перавароту і заявіў аб разрыве дыпламатычных адносін з ЗША.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Тэмпературныя рэкорды Беларусі 14 кастрычніка былі пабіты тэмпературныя рэкорды ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Брэста.