Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 мая 2020, 19:59

Луўр рыхтуецца да адкрыцця 6 ліпеня

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парыжскі Луўр - адзін з самых наведваемых музеяў у свеце - рыхтуецца аднавіць работу з 6 ліпеня. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджанай 29 мая заяве прэс-службы музея, паведамляе ТАСС.

"28 мая прэм'ер-міністр Францыі Эдуар Філіп аб'явіў аб магчымасці адкрыцця музеяў з 2 чэрвеня, а таксама паркаў і садоў з выхадных 30 мая, - адзначаецца ў паведамленні. - Супрацоўнікі рыхтуюць адкрыццё музея Эжэна Дэлакруа з 22 чэрвеня, Луўр - да адкрыцця 6 ліпеня".

Браніраванне білетаў у абодва музеі будзе магчымым з 15 чэрвеня. У прэс-службе нагадалі, што пры наведванні музеяў неабходна выконваць меры па дыстанцыраванні і насіць маску.

Луўр, як і іншыя французскія музеі, быў закрыты з сярэдзіны сакавіка ў сувязі з увядзеннем урадам мер па ізаляцыі ў якасці барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі