Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 студзеня 2020, 17:46

Лондан, Берлін і Парыж запускаюць механізм вырашэння спрэчак па ядзернай здзелцы з Іранам

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікабрытанія, Германія і Францыя запускаюць механізм па вырашэнні спрэчак у рамках Сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў (СУПД) па іранскай ядзернай праграме. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву міністраў замежных спраў трох еўрапейскіх краін.

Курыраваць работу механізма будзе кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Жазэп Барэль. "У якасці каардынатара Сумеснай камісіі (па рэалізацыі (СУПД) я буду курыраваць працэс стварэння механізма ўрэгулявання спрэчак", - сказаў ён.

Жазэп Барэль адзначыў, што СУПД - значнае дасягненне ўстойлівасці шматбаковай дыпламатыі пасля шматгадовых перагавораў. "У святле існуючай небяспечнай эскалацыі напружанасці на Блізкім Усходзе захаванне СУПД цяпер як ніколі важна", - рэзюмаваў ён.

У заяве кіраўнікоў МЗС Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі таксама адзначаецца, што ў святле абвастрэння адносін паміж ЗША і Іранам цяпер, як ніколі раней, важна не дапусціць крызісу вакол ядзернай здзелкі.

Германія, Францыя і Вялікабрытанія пацвярджаюць прыхільнасць да дыпламатычных намаганняў па ўрэгуляванні канфлікту паміж ЗША і Іранам. "Еўрапейская "тройка" па-ранейшаму поўнасцю прыхільная да гэтых дыпламатычных намаганняў і хацела б аднавіць іх, як толькі гэта дазволіць сітуацыя", - адзначаецца ў дакуменце.

Адносіны паміж Іранам і ЗША рэзка абвастрыліся пасля ракетнага ўдару ЗША ў ноч на 3 студзеня ў раёне багдадскага аэрапорта, у выніку якога загінуў камандуючы сіламі спецыяльнага прызначэння "Аль-Кудс" Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (элітныя часці УС Ірана) Касэм Сулеймані. У адказ Тэгеран у ноч на 8 студзеня нанёс ракетны ўдар па двух аб'ектах у Іраку, якія выкарыстоўвалі амерыканскія ваенныя: базе Айн-эль-Асад і аэрапорце Эрбіля.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі