Сцяг Пятніца, 13 лістапада 2026
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 лістапада 2026, 17:47

Літва закупіць у Фінляндыі сістэмы марскіх мін Blocker

Фота Reuters
Фота Reuters
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агенцтва абаронных рэсурсаў Літвы падпісала кантракт з фінскай кампаніяй Forcit, які датычыцца закупкі сістэм марскіх мін Blocker, паведамляюць літоўскія СМІ.

Паводле даных Мінабароны Літвы, закупка ажыццяўляецца ў рамках міжнароднай ініцыятывы Naval Mines Cooperation пад кіраўніцтвам Фінляндыі, якая накіравана на ўзмацненне ўзаемадзеяння еўрапейкіх саюзнікаў у набыцці і выкарыстанні сістэм марскіх мін.

Сумесную закупку каардынуе Фінляндыя, а пастаўшчыком сістэм Blocker з'яўляецца фінская абаронна-тэхналагічная кампанія Forcit.-0-
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі