Сцяг Серада, 12 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 верасня 2024, 17:24

Літва ўкрала ў Зімбабвэ беларускія пажарныя машыны і мае намер перадаць іх Украіне

Фота ZimLive
Фота ZimLive
24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літва вывучае магчымасць перадачы Украіне 17 беларускіх пажарных машын, канфіскаваных у Клайпедскім порце пры іх адпраўцы ў Зімбабвэ. Аб гэтым піша зімбабвійскае выданне ZimLive.

Літоўскія ўлады заявілі, што пажарныя машыны былі канфіскаваны ў сакавіку мінулага года з-за санкцый у адносінах да Беларусі і кампаніі, якая іх пастаўляла.

"Праводзіцца дасудовае расследаванне, і пракурор пастанавіў, што 17 транспартных сродкаў, якія накіроўваліся ў Зімбабвэ, павінны быць канфіскаваны. Разглядаецца пытанне аб іх магчымай пастаўцы ва Украіну", - паведаміла генеральны пракурор Літвы Ніда Грунскенэ. Яна адзначыла, што ўлады Зімбабвэ былі праінфармаваны аб рашэнні па дыпламатычных каналах. "Мы чакаем, ці скарыстаюцца яны сваім правам на апеляцыю", - дадала Грунскенэ.

У Зімбабвэ завілі, што арышт гэтых машын не мае ніякіх прававых падстаў. Генеральны пракурор Зімбабвэ Вірджынія Мабхіза наведала Літву ў пачатку 2024 года, дзе атрымала адмову на просьбу вярнуць пажарную тэхніку.

"Нам далі растлумачэнне, што пажарныя машыны або некаторыя іх кампаненты былі выраблены беларускай кампаніяй, якая знаходзіцца пад санкцыямі ЕС. Зімбабвэ сцвярджае, што мы з'яўляемся невінаватым трэцім бокам, які купіў пажарныя машыны", - расказала Вірджынія Мабхіза ZimLive.

Прадстаўнік урада Зімбабвэ Ндаванінгі Мангвана заявіў, што гэта пажарная тэхніка тэрмінова неабходна для "аперацый па тушэнні пажараў, абароны жыцця і маёмасці, а таксама захавання аб'ектаў сусветнай спадчыны Зімбабвэ і важнейшых сельскагаспадарчых культур, якія выстаялі ў час рузбуральнай засухі".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі