Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 снежня 2021, 16:25

Літва прадоўжыла рэжым ЧП на граніцы з Беларуссю да 14 студзеня

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літва прадоўжыла да 14 студзеня надзвычайнае становішча на граніцы з Беларуссю, аб гэтым паведамляецца на сайце Сейма Літвы.

Раней прапанова аб прадаўжэнні рэжыму надзвычайнага становішча была ўнесена ўрадам краіны. Сёння на пасяджэнні за пастанову аднагалосна прагаласавалі ўсе 102 парламентарыі. Мяркуецца, што рэжым надзвычайнага становішча будзе дзейнічаць на ўсіх участках граніцы Літвы з Беларуссю і на тэрыторыях углыб на пяць кіламетраў ад граніцы.

Акрамя таго, надзвычайнае становішча прадаўжаецца ў месцах часовага размяшчэння іншаземцаў. Рэжым не распаўсюджваецца на 200-метровую тэрыторыю вакол гэтых месцаў. Мігранты па-ранейшаму будуць абмежаваны ў магчымасцях атрымання і распаўсюджвання інфармацыі, у прыватнасці тэлефонных размовах і доступе да інтэрнэту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі