Фота Pixabay
6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літва і Польшча пачалі перагаворы аб стварэнні сумеснага рэгіянальнага лагістычнага цэнтра боепрыпасаў для рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS. Аб гэтым заявіў журналістам прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа пасля праведзенага ў Польшчы Форуму абароннай прамысловасці, паведамляюць літоўскія СМІ.
Гітанас Наўседа назваў гэты цэнтр "мэтавым сінергетычным праектам, які неабходна развіваць".
Паводле яго слоў, важнасць гэтага праекта звязана з тым, што абедзве краіны маюць намер набыць сістэмы HIMARS.
"Наколькі я ведаю, нейкая частка HIMARS ужо дастаўлена ў Польшчу, мы яшчэ чакаем, але яна ў нас будзе ў бліжэйшыя гады. Таму было б сапраўды мэтазгодна дабівацца сінергіі, ствараць рэгіянальны цэнтр, які мы маглі б выкарыстоўваць", - сказаў літоўскі лідар.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў сваю чаргу адзначыў, што гэта пытанне прапрацоўваецца, але рэалізацыя праекта можа заняць час, паколькі пастаўкі артылерыйскіх сістэм толькі пачаліся.
"Тэма, вядома, жывая і яе рэалізацыя прадаўжаецца. Пастаўкі сістэм HIMARS сапраўды толькі пачаліся. Хачу нагадаць, што Польшча заказала больш за 500 адзінак. І гэта вельмі доўгатэрміновы працэс, але, вядома, супрацоўніцтва Польшчы і Літвы ў гэтым плане будзе развівацца", - дадаў Анджэй Дуда.-0-