Сцяг Субота, 18 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 студзеня 2025, 15:18

Літва будзе выдзяляць на абарону да 5-6 працэнтаў ВУП з 2026 года

Фота з архіва
Фота з архіва
17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літва з 2026 года павялічыць абаронныя асігнаванні да 5-6 працэнтаў ад валавога ўнутранага прадукту. Рашэнне аб гэтым прынята на пасяджэнні дзяржаўнага савета абароны, паведамляе ТАСС.

"Дзяржсавет вырашыў, што ў перыяд з 2026 года па 2030 год на абарону павінна выдзяляцца ад 5 працэнтаў да 6 працэнтаў ВУП", - праінфармаваў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

Ён звярнуў увагу, што такія асігнаванні неабходны перш за ўсё для фінансавання разгортвання паўнацэннай мотапяхотнай дывізіі ў літоўскай арміі.

Адзначаецца, што ўлады Літвы ў рамках дзяржбюджэту на 2025 год выдзелілі на абарону рэкордныя 2,5 млрд еўра, або 3,03 працэнта ВУП. Тады ж урад адначасова павялічыў на 800 млн еўра ліміт крэдытаў, якія дазволена ўзяць ад імя дзяржавы. Гэтыя пазыкі могуць давесці абаронныя расходы да 3,5-4 працэнтаў ВУП.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі