Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 жніўня 2021, 16:45

Літоўскія пенсіянеры занепакоены сітуацыяй у краіне і гатовы выйсці на пратэсты - кіраўнік асацыяцыі пажылых людзей

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увядзенне ў Літве так званых пашпартоў магчымасцей, а таксама адсутнасць камунікацыі грамадства з уладамі выклікае сур'ёзную занепакоенасць сярод пажылых людзей. Многія маюць намер выходзіць на пратэсты, заявіла кіраўнік Літоўскай асацыяцыі пажылых людзей Грасільда Макаравічэне, паведамляе Delfi.

"Непакоіць, што дзяржава падзяліла людзей на групы. Не трэба людзей насільна гнаць, не трэба палохаць. Пастаянныя запалохванні. Ці ж так можна?" - задаецца пытаннем Грасільда Макаравічэне.

Паводле яе слоў, большая частка пажылых людзей прышчэпліваецца ахвотна. "Мы працуем па тэрытарыяльяным прынцыпе. У Вільнюсе ў нас больш за 9 тыс. членаў асацыяцыі, прадстаўнік ёсць у кожным раёне. Я правяла апытанне, не прышчапіліся толькі 50 чалавек. Нельга заганяць людзей такога ўзросту прышчэплівацца, бо ёсць розныя праблемы - і алергіі, і праблемы з сістэмай кровазвароту... Не прышчэплены ўсяго 50 чалавек і ўсе па прычыне хвароб. Людзі прышчэпліваюцца", - канстатавала Макаравічэне.

Кіраўнік Літоўскай асацыяцыі пажылых людзей не разумее, навошта патрэбны такі націск на людзей з боку дзяржавы. "Вось такія запалохванні выклікаюць паніку", - адзначае Грасільда Макаравічэне.

Яна таксама пракаменціравала пратэсты ў Літве 10 жніўня. Грасільда Макаравічэне лічыць, што ўдзельнікі мітынгу "павінны рабіць гэта культурна, спакойна і выказваць свае патрабаванні ў прававой форме, у чалавечай". Разам з тым яна раскрытыкавала і літоўскія ўлады, якія павінны былі выйсці і пагаварыць з удзельнікамі мітынгу.

Грасільда Макаравічэне адзначыла, цяпер вельмі складаны час, пенсіянеры абураны адсутнасцю камунікацыі. "Нашы ўжо гавораць, што пойдуць з віламі і сякерамі. Даводзіцца супакойваць... Але калінічога не зменіцца, я не змагу спыніць усю масу", - заявіла кіраўнік асацыяцыі.

Яна заўважыла, што члены асацыяцыі прыйдуць на пратэст на кастылях, прыедуць на калясках. "Кажуць, можа, не асмеляцца ў нас страляць і газам труціць? Ці ж гэта трэба было рабіць? Мне здаецца, не", - абурылася Грасільда Макаравічэне.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі