Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Ліпень 2019 года стаў самым гарачым за ўсю гісторыю метэаназіранняў

У свеце 16.08.2019 | 13:12
Фота з архіва
Фота з архіва

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ліпень 2019 года стаў самым гарачым месяцам за ўсю гісторыю метэаназіранняў на планеце. Аб гэтым гаворыцца ў кліматычнай справаздачы, апублікаванай на сайце Нацыянальнага ўпраўлення па даследаванні акіянаў і атмасферы (NOAA).

У справаздачы сцвярджаецца, што беспрэцэдэнтная спёка назіралася ў ліпені на большай частцы планеты - у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Азіі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, на поўдні Афрыкі, у заходніх рэгіёнах Ціхага, Ідыйскага і Атлантычнага акіянаў.

Тэмпература паверхні сушы і сусветнага акіяна была на 0,95 градуса па Цэльсію вышэйшая за аналагічны сярэдні паказчык за ХХ стагоддзе, роўны 15,8 градуса.

З-за рэкорднай цеплыні таўшчыня арктычнага і антарктычнага марскога лёду зменшылася да гістарычных мінімумаў. Спецыялісты NOAA адзначаюць, што плошча ледзянога покрыва Арктыкі ў ліпені 2019 года стала на 19,8 працэнта меншая за ўсярэдніны паказчык за прамежак з 1981-га па 2010 год. У Антарктыцы плошча лёду зменшылася на 4,3 працэнта ў параўнанні з усярэдніным паказчыкам за аналагічны перыяд.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў